Ян Станкевіч - Сьвятая Бібля / Святая Библия

Ян Станкевіч - Сьвятая Бібля / Святая Библия
Название:
Ян Станкевіч - Сьвятая Бібля / Святая Библия
Размер:
268.1 MB
59
Скачать
Сьвятая Бібля / Святая Библия
Год: 1973
Автор: Ян Станкевіч
Жанр: Христианство
Издательство: Вялікалітоўскае (беларускае) навуковае таварыства Пранціша Скарыны
Язык: Белорусский
Формат: PDF
Качество: Отсканированные страницы
Количество страниц: 1095
Описание: Пасьля Другой сусьветнай вайны сярод беларускіх пратэстантаў на эміграцыі аднавіліся высілкі дзеля выданьня беларускага перакладу Бібліі. Яны мелі вынікам перавыданьне ў 1948 г. перакладу Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча, а таксама працу Янкі Станкевіча і Майсея Гітіна над перакладам усёй Бібліі. У 1965 г. у ЗША паўстаў "Беларускі Біблійны камітэт" з мэтай выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэта ўвайшлі М.Гітлін, Я. Станкевіч, Т.Сайка. У 1970 г. у Нью Ёрку ў перакладзе Станкевіча і Гітліна выйшаў "Новы Закон Спадара і Спаса нашага Ісуса Хрыста", а ў 1973 г. — поўнае выданьне "Сьвятая Бібля. Кнігі Сьвятога Пісьма Старога й Новага Закону":
Цитаты
"На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю. А зямля была бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў. І сказаў Бог: "Станься сьвятліня". І сталася сьвятліня. І бачыў Бог тую сьвятліню, што добрая, і адлучыў Бог тую сьвятліню ад тае цемні. І назваў Бог сьвятліню днём, ацемнь назваў ночай. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін". (Быцьцё 1:1-5)
"Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў. Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім. Не рабі сабе выразанага балвана, ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў водах ніжэй зямлі. Ня кланяйся ім і ня служы ім… Не мянуй імені СПАДАРА, Бога свайго, здарма… Дзяржы дзень сыботні, каб сьвяціць яго, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой… Сьці айца свайго й маці сваю… І не чужалож. І не крадзі. І ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым. І не жадай жонкі бліжняга свайго, і не жадай дому бліжняга свайго, поля яго, ані слугі яго, ані служэбкі, вала яго, ані асла яго, ані нічога, што ў бліжняга твайго". (Другі закон 5:6-21)
"Зьмілйуся над імною, Божа, подле ласкі Свае; подле множасьці міласэрдзя Свайго затры выступы мае. Шмат разоў абмый мяне з бяспраўя майго і з грэху майго ачысьці мяне. Бо выступ свой я ведаю, і мой грэх кажначасна перад імною. Табе, Табе аднаму я ізграшыў і благое ў ваччу Тваім зрабіў". (Псальм 50 (51):3-6)
На жаль, гэты пераклад нясе на сабе вельмі моцны адбітак асобы перакладчыка Я.Станкевіча, зь яго асаблівым суб'ектыўным поглядам на мову, і таму не атрымаў шырокай падтрымкі.
© Источник
Примеры страниц